Езус падае першы раз

Крыжовы шлях сямейнага жыцця

Уступ

Шчаслівы муж, які мае добрую жонку, колькасць ягоных дзён падвоіцца. Дасканалая жонка цешыць мужа свайго, і ён дасягне паўнаты свайго ўзросту ў спакоі. Добрая жонка – гэта шчаслівая доля, якая дастанецца тым, хто баіцца Пана. Тады задаволена сэрца і багатага і беднага, і ў кожную часіну вясёлы твар яго. Любасць добрай жонкі прыносіць асалоду яе мужу, а яе ўмеласць умацоўвае ягоныя косці. Дар Пана – маўклівая жонка, а выхаваная душа не мае цаны. Любасць над любасцю – сармлівая жонка, і няма нічога больш каштоўнага, чым цнатлівая душа. Як сонца ўзыходзіць над вышынямі, так хараство добрай жонкі – упрыгожанне дому яе.

(Сір.26,1-4.16-21 (гр.1-4.13-16) )

Які за нас цярпеў ад ранаў

Прыпынак 1

Езус асуджаны на смерць

Кажам: “Бедны Езус,самотны… Такі жудасны прысуд, несправядлівая смерць!..” Не гэтага хоча Бог, не жаласці. Прыняў усё з пакорай, а для чаго, што хацеў гэтым сказаць. Напэўна вось што: “ Я хацеў бы, каб ты адправіўся на пошукі беднага ў сябе ў хаце. Твая любоў павінна перш за ўсё пачынацца там. Я хацеў бы, каб ты прынёс Добрую Вестку перш за ўсё сваім родным, каб ты паклапаціўся аб бліжнім суседзе. Аднак, ці знаёмы ты з ім увогуле?”

Мы часта не ведаем, што дзеецца ў душы нашых блізкіх людзей: мужа, жонкі, дзяцей… Чаму яны самотныя, бедныя?

Дык ці жаласці Езус хацеў?!...

Можа Бог хацеў паказаць табе, што Любоў пераможа ўсё, што Любоў ведае, дзе чалавеку баліць. Не шукай беднага Езуса ў абразах, шукай Яго ў сваёй сям'і, тады зразумееш свій прысуд, зразумееш свій крыж!

Прыпынак 2

Езус бярэ Крыж

Узяў гэты Крыж, можа, спляваны, акрываўлены… але ўзяў. Крыж мужа, жонкі – і ён бывае спляваны, аблаяны сваркамі і лаянкамі, можа ў кагосьці акрываўлены смерцю мужа, жонкі, дзяцей.

Калі стаялі перад Божым Алтаром, маладыя і прыгожыя, шчаслівыя: ці думалі, што Крыж будзе такім цяжкім, невыносным, ці думалі, што Яго трэба ўзяць, прыняць і несці ўсё зямное жыццё. Так, некаторыя адракаюцца ад Крыжа, кідаюць Яго, бо дзеці такія благія, што сэрца не мае да іх любові, бо муж мала зарабляе, а жонка кожны дзень крычыць і не ўмее зразумець, калі мне цяжка! Кідаюць Крыжы – бягуць да іншых мужчын і жанчын, пачынаюць піць, разводзяцца.

Калі б мы толькі ведалі, колькі сямейных Крыжоў ляжыць на дарозе здрады – і яны нікому непатрэбныя, толькі Езусу…

Прыпынак 3

Езус падае першы раз

Езус упаў… на калені, можа тварам на зямлю… ў гразь, бруд…

А колькі разоў у сям'і бацька станавіўся на калені перад сном, у сваім пакоі, колькі разоў падаў тварам да зямлі перад абразом Святой Сям'і? Ці бачаць нашыя дзеці як моліцца тата, мужчына? Бо напэўна б, дзяцей уразіла б гэтая сцэна, калі бацька, аўтарытэт сям'і, кленчыць перад Богам, падае ніцма на калені – гэта значыць, што той перад кім ён кленчыць, Ён вялікі і магутны, г.зн. ён любіць Бога. А як жа часта мужчыны саромеюцца кленчыць у Касцёле на два калены, бо неяк кажуць, не па-мужчынску…

Не па-мужчынску піць бяз меры, не па-мужчынску біць жонку, не па-мужчынску забыцца на добрыя словы словы для маці, жонкі, дзяцей! А ўкленчыць перад тым, хто за цябе памёр на Крыжы – гэта па-мужчынску!

Прыпынак 4

  • Здравствуйте, меня зовут Хитоми Огава. Мне 15 лет. И я хочу рассказать вам о своей жизни. Я повелительница стихий, могу призвать любую из четырёх сил: огонь, вода, земля, воздух. У меня нет 2 страница
  • Т» заднеязычный горловой («тъ»).
  • Шахтные стволы с конвейерным подъемом
  • Эталоны ответов к вопросам для самоконтроля.
  • I. Состояние среды обитания.
  • Записка седьмая.
  • Последнюю каплю крови на защиту родины.
  • Исследование параллельного соединения
  • Требования к программному обеспечению учебного процесса
  • Давайте учиться произносить правильно сочетание букв th:
  • NAPOLEON AT THE HEIGHT OF POWER
  • Предпосылки формирования современной организации.
  • Подход к психическому развитию в гуманистической психологии
  • Порядок виконання роботи. Встановити на стенді і закріпити насос високого тиску в купі з підкачуючим насосом і
  • Список участников ОЧНОГО этапа Областного конкурса «Я и право»
  • А. Проблема становится тайной
  • ГЛАВА ВОСЬМАЯ
  • Одна важная характеристика всех инвестиционных портфелей.
  • Составление графика реализации готовой продукции
  • Кормилица. Как, молодой синьор?